
Lingvaлекторый «Моўная палітра»
- Details
- Створана 19.05.2016 12:54
18 мая ў сектары замежнай літаратуры ў рамках праекта «Библиотека – территория дружбы» прайшоў Lingvaлекторый «Моўная палітра», прымеркаваны да Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця.
Мова з'яўляецца першай і галоўнай складальнай культурнай разнастайнасці, якая на Lingvaлекторыі была прадстаўлена прэзентацыямі, вершамі і песнямі на шаснаццаці нацыянальных мовах (беларускай, рускай, аварскай, англійскай, лацінскай, італьянскай, дацкай, іспанскай, асяцінскай, даргінскай, кумыкскай, лазскай, лезгінскай, французскай, польскай і шведскай). У ходзе мерапрыемства выступілі студэнты УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж», навучэнцы ДУА «Гімназія № 2 г. Віцебска», ДУА «Гімназія № 9 г. Віцебска» і ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Віцебска».
Увазе прысутных былі прадстаўлены тэматычная кніжная выстава «У дружнай сям'і моў» і выстава творчых работ навучэнцаў УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж» «Лацінская мова – мова здаровага ладу жыцця».


































