
Візіт прадстаўнікоў Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта
- Details
- Створана 01.06.2016 11:15
31 мая бібліятэку з прафесійным візітам наведалі прадстаўнікі Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта ў складзе яе дырэктара Венты Коцэрэ і кіраўніка праектаў Валдзіса Мазуліса. Гасцей прадставіў кіраўнік Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя.
У рамках візіту латвійскія калегі перадалі ў дар Віцебскай абласной бібліятэцы больш за 50 кніг па гісторыі, культуры, этнаграфіі Латвіі, сярод іх – унікальнае рэпрынтнае шматтомнае выданне «Латышская народная песня» і шматлікія іншыя. Латышы атрымалі ў падарунак кнігі пра Віцебск, віцебскіх мастакоў, Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і іншыя выданні. Па словах Венты Коцэрэ, кнігі будуць аблічбаваны і занесены ў электронны фонд Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта.
Прадстаўнікі дзвюх бібліятэк абмеркавалі перспектывы магчымага супрацоўніцтва, першым вынікам якога стане выстава лепшых кніг Латвіі ў Віцебску, якая запланавана на кастрычнік гэтага года.


































