
Гутарковы клуб «Hier spricht man Deutsch»
- Details
- Створана 01.06.2016 11:38
Кожную нядзелю ў 16.00 і сераду ў 19.00 у нямецкай чытальнай зале праходзяць пасяджэнні гутарковага клуба «Hier spricht man Deutsch». Па нядзелях усім удзельнікам прадастаўляецца магчымасць абмеркаваць па-нямецку актуальныя тэмы ў кампаніі цікавых людзей. Для жадаючых паглыбіць свае тэарэтычныя веды і папрактыкавацца ў граматычных структурах па серадах праводзіцца граматычная гадзіна «Grammatikam Mittwoch».
Удзельнікі клуба разам адзначаюць гадавыя святы, дзеляцца асабістымі ўражаннямі і абмяркоўваюць традыцыі святкавання ў розных краінах, запрашаюць на свае пасяджэннi цікавых і знакамітых людзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да нямецкай мовы.
Удзельнікамі клуба могуць стаць усе жадаючыя чытачы абласной бібліятэкі, якія цікавяцца нямецкай мовай.
Падрабязную інфармацыю пра работу клуба Вы можаце атрымаць у супрацоўнікаў нямецкай чытальнай залы па тэлефоне 42 51 59.


































