
Адкрыццё Віцебскага Зялёнага партала
- Details
- Створана 06.06.2016 12:39
3 чэрвеня да Міжнароднага дня аховы навакольнага асяроддзя ў бібліятэцы адбылося адкрыццё экалагічнага інфармацыйнага рэсурсу – Віцебскага Зялёнага партала vitebsk.greenbelarus.info.
Віцебскі Зялёны партал з'яўляецца філіялам рэспубліканскага экалагічнага інфармацыйнага рэсурсу, заснаванага экалагічным таварыствам «Зялёная сетка». Мэты стварэння партала – гэта асвятленне экалагічных падзей рэгіёна, папулярызацыя экалагічнага ладу жыцця, прыцягненне грамадскасці да экалагічнай дзейнасці, фармаванне экалагічнай культуры.
Кіраўнікі партала пазнаёмілі прысутных з працай экалагічнага таварыства «Зялёная сетка», прапанавалі напрамкі работы, досвед якіх можа быць актуальным і карысным у прыродаахоўнай дзейнасці Віцебскай вобласці.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, гарадскіх грамадскіх экалагічных арганізацый, устаноў адукацыі і культуры.


































