
Творчая сустрэча з Анатолем Яжовым
- Details
- Створана 15.06.2016 12:31
20 чэрвеня ў бібліятэцы адбыўся аўтарскі вечар расійскага вучонага і паэта, прэзідэнта міжнароднага Інстытута кіравання (г. Архангельск), члена Саюза пісьменнікаў Расіі, Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоля Мікалаевіча Яжова.
Падчас сустрэчы ўвазе прысутных быў прадстаўлены фільм, які распавядае пра галоўнае захапленне Анатоля Яжова – гіравы спорт. Спартыўныя рэкорды, устаноўленыя А. М. Яжовым, унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса.
На працягу вечара ўсе жадаючыя задалі свае пытанні Анатолю Мікалаевічу, пазнаёміліся з кніжнай выставай «Благодарю свою звезду» і атрымалі ў падарунак кнігі з аўтографам паэта.


































