
Гульня «Бібліятэчныя піраты»
- Details
- Створана 30.06.2016 09:47
13 і 22 чэрвеня супрацоўнікамі нямецкай чытальнай залы быў праведзены занятак «Бібліятэчныя піраты» для дзяцей са школьных лінгвістычных лагераў сярэдніх школ № 34 і № 45. Мэта мерапрыемства – навучыць дзяцей праз гульні арыентавацца ў бібліятэчнай прасторы, самастойна знаходзіць неабходную інфармацыю.
Пераапрануўшыся ў сапраўдных піратаў, дзеці шукалі скарб, малявалі карты, слухалі пірацкія гісторыі на нямецкай мове. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў магчымасць выйграць невялікія прызы, правільна адказаўшы на пытанні віктарыны.
Партнёр правядзення мерапрыемства – Інстытут імя Гётэ ў Мінску.


































