
Сустрэча з Алегам Шчыгельскім
- Details
- Створана 09.08.2016 12:46
8 жніўня ў бібліятэцы адбылася сустрэча з кандыдатам у майстры спорту СССР, інструктарам высакагорнага турызму Алегам Шчыгельскім. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня альпінізму.
Герой сустрэчы расказаў пра сваё пакарэнне горных вяршыняў, пра знакамітую бітву за Каўказ 1942–1943 гадоў і вызваленне Эльбруса ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выступленне дапоўніла выстава ілюстраваных выданняў пра турызм і альпінізм «Узыходжанне на горныя вяршыні».


































