
Адкрыццё мастацкай выставы Уладзіміра Літвіна «Партрэт горада»
- Details
- Створана 16.08.2016 08:14
18 жніўня ў бібліятэцы ў рамках бібліятэчнага праекта «Адлюстраванне» адбылося адкрыццё мастацкай выставы «Партрэт горада» віцебскага мастака Уладзіміра Літвіна.
Уладзімір Эдуардавіч Літвін нарадзіўся на Чарнігаўшчыне (Украіна), у сям'і сельскага настаўніка. З 1966 года жыве ў Віцебску. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
На выставе прадстаўлена 52 партрэты вядомых людзей Віцебшчыны, галоўным чынам гэта партрэты мастакоў. Гэтыя працы з'яўляюцца часткай аўтарскага праекта «Галерэя партрэтаў вядомых грамадзян горада Віцебска». На выставе таксама прадстаўлены інфармацыйныя стэнды, якія раскрываюць сэнс праекта. Падчас адкрыцця выставы выступілі дырэктар абласной бібліятэкі Таццяна Адамян, мастакі Фелікс Гумен, Уладзімір Вітко, Анатоль Люцко, Юрый Зуеў, Уладзімір Напрэенка, Аляксандр Слепаў, Аляксей Літвін, паэтка Наталля Салаўёва. Уладзімір Літвін падзяліўся думкамі пра шляхі развіцця сучаснага мастацтва, сваё месца ў ім.


































