
Інтэрактыўная выстава «Экамысленне: вучымся ў прыроды»
- Details
- Створана 02.09.2016 11:04
6 верасня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Экамысленне: вучымся ў прыроды». Арганізатары праекта – Інстытут імя Гётэ ў Мінску, ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна».
На адкрыцці выставы прысутнічалі кіраўнік моўнага аддзела Інстытута імя Гётэ ў Мінску, другі сакратар Пасольства Германіі Олаф Больбрынкер і каардынатар аддзела супрацоўніцтва ў сферы адукацыі Нэлі Галянішчава-Кутузава, прадстаўнікі Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, навучэнцы, студэнты, выкладчыкі, чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі.
Выстава працуе да 22 верасня.


































