
Літаратурныя чытанні з Ганнай Кушнаровай
- Details
- Створана 05.09.2016 13:31
8 верасня ў бібліятэцы адбыліся літаратурныя чытанні з нямецкай пісьменніцай Ганнай Кушнаровай, арганізаваныя Інстытутам імя Гётэ ў Мінску сумесна з Нямецкай чытальнай залай Віцебскай абласной бібліятэкі.
Для студэнтаў, школьнікаў, чытачоў і супрацоўнікаў бібліятэкі спадарыня Кушнарова прадставіла сваю мастацкую кнігу «Djihad Paradise», у якой на прыкладзе лёсаў двух маладых людзей раскрываецца сутнасць ісламу і распавядаецца пра вынік бяздумным захапленнем рэлігіяй.
Слухачы атрымалі магчымасць асабіста пагутарыць з аўтарам, задаць пытанні і атрымаць аўтограф.


































