
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
- Details
- Створана 08.09.2016 08:06
Кафедра гісторыі Беларусі ВДУ імя П. М. Машэрава, Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна сумесна з клубам гістарычнай рэканструкцыі «Vargentorn» і Віцебскім гарадскім парталам арганізуюць бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада».
Курсы будуць праходзіць на базе Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна кожны другі і чацвёрты чацвер месяца для ўсіх жадаючых. Удзельнікам будуць прапанаваны тэматычныя лекцыі, кансультацыі запрошаных экспертаў, фота- і відэаматэрыялы, дыскусіі па асноўных этапах гісторыі горада.
Першы занятак – 13 верасня ў 18.00. Тэма: «Віцебск дагарадскі» («Віцебск балцкі»)...
Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада



































