
15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі
- Details
- Створана 12.09.2016 11:39
Паважаныя калегі і чытачы бібліятэкі!
Віншуем вас з Днём бібліятэк Беларусі!
Прыміце шчырыя пажаданні здароўя, дабрабыту і аптымізму! Няхай кожны дзень натхняе вас на новыя дасягненні, будзе напоўнены творчым сэнсам, радасцю і дабром!
15 верасня з 10.00 да 21.00 у ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» пройдуць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня бібліятэк Беларусі: сустрэчы з пісьменнікамі, акцёрамі, рэжысёрамі, прэзентацыі кніг і біблітэчных выстаў, акцыі, экскурсіі па бібліятэцы. Запрашаем усіх жадаючых.



































