
Гадзіна карыснай інфармацыі «Жывіце з задавальненнем!»
- Details
- Створана 07.10.2016 07:58
Да Міжнароднага дня пажылых людзей
6 кастрычніка ў бібліятэцы прайшла гадзіна карыснай інфармацыі «Жывіце з задавальненнем!», прымеркаваная да Міжнароднага дня пажылых людзей. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням арганізацыі культурнага вольнага часу людзей сталага ўзросту, а таксама значнасці здаровага ладу жыцця.
Да ўвагі ўдзельнікаў была прадстаўлена электронная прэзентацыя «Дзіўныя хобі пенсіянераў», падрыхтаваная супрацоўнікамі электроннай чытальнай залы. З задавальненнем госці паглядзелі фрагмент відэакурса Уладзіміра Шахіджаняна «Гімнастыка душы», відэаролікі пра карысныя прадукты харчавання, даведаліся пра рэцэпт эліксіра жыцця тыбецкіх манахаў і сакрэты даўгалецця найстарэйшых жыхароў планеты.
Усе жадаючыя прынялі ўдзел у фотасесіі, арганізаванай з выкарыстаннем элементаў фотавыставы «Беларускія акцёры ў расійскім кіно, расійскія акцёры ў беларускім кіно».


































