
Выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці інвалідаў па зроку «Все краски мира я вижу сердцем»
- Details
- Створана 20.10.2016 08:15
Да Міжнароднага дня белай тросці
25 кастрычніка ў аддзеле перыядычных выданняў адбылося адкрыццё выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці інвалідаў па зроку «Все краски мира я вижу сердцем».
Адкрыла выставу намеснік дырэктара бібліятэкі Вольга Камендантава. Пра аўтарскія і калектыўныя працы, прадстаўленыя на выставе, расказала інструктар па дэкаратыўна-прыкладнай творчасці аддзялення рэабілітацыі інвалідаў па зроку пры Віцебскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў Святлана Елісеева. Пра сваю творчасць расказалі ўдзельнікі праекта Святлана Старынская і Аляксандр Піліпончык.
Для гасцей мерапрыемства прагучалі вершы ў выкананні неаднаразовага прызёра конкурсаў чытальнікаў па Брайлю Вольгі Шадуравай і паэта Леаніда Мацюхіна.
Музычнае прывітанне падрыхтавалі ўдзельнікі калектыву «Душа поёт» Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска пад кіраўніцтвам Людмілы Селіванавай.
Увазе прысутных былі прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні па дэкаратыўна-прыкладной творчасці з фонду бібліятэкі.
25 октября в 14.30 в библиотеке в рамках месячника «Человек с белой тростью» состоится открытие выставки декоративно-прикладного творчества инвалидов по зрению «Все краски мира я вижу сердцем».
Приглашаем всех желающих.


































