
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» «Віцебск ад язычніцтва да хрысціянства (рэлігійнае жыццё ў V–XIII стст.)»
- Details
- Створана 25.10.2016 07:46
27 кастрычніка ў бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» па тэме «Віцебск ад язычніцтва да хрысціянства (рэлігійнае жыццё ў V–XIII стст.)».
На лекцыі выступілі кандыдаты гістарычных навук Дзяніс Юрчак, Анатоль Дулаў, Мікалай Півавар, вядучы навуковы супрацоўнік Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Наталля Шаркоўская.
Дзяніс Юрчак распавёў аб археалагічных артэфактах і аб'ектах рэлігійнага характару, рэлігійных паданнях і вераваннях людзей з V па XIII стст. і іх развіцці, ранніх формах рэлігіі, раскрыў паняцце пантэона багоў, культаў, прывёў прыклады сувязі язычніцтва з фальклорам.
Мікалай Півавар распавядаў пра месцы, якія шанаваліся і абагаўляліся людзьмі на тэрыторыі Віцебскай вобласці, прывеў дадзеныя археалагічных раскопак на тэрыторыі г. Віцебска, Гарадоцкага і Сенненскага раёнаў.
Супрацоўнік Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Наталля Шаркоўская прадставіла прэзентацыю, прысвечаную музейным экспазіцыям.
Анатоль Дулаў выступіў з дакладам аб развіцці хрысціянства на тэрыторыі Віцебскай вобласці, паведаміў аб этапах яго станаўлення.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна азнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі бібліятэкі.
Матэрыялы лекцыі размяшчаюцца на старонцы «ВКонтакте»: https://vk.com/histvitebsk.


































