
Выстава «Рытмы і рыфмы часу»
- Details
- Створана 01.11.2016 12:00
Віцебская абласная бібліятэка імя В. І. Леніна прыняла ўдзел у ХХХ гарадскім фестывале-свяце аўтарскай песні «Віцебскі лістапад», які адбыўся з 28 па 30 кастрычніка. У рамках фестывалю ў канцэртнай зале «Віцебск» была прадстаўлена выстава-інсталяцыя «Рытмы і рыфмы часу». Экспазіцыя складалася з работ мастакоў віцебскай школы розных пакаленняў і літаратурных твораў паэтаў і пісьменнікаў Віцебшчыны.


































