
Літаратурны ўрок «Зорка Венера ўзышла над зямлёю…»
- Details
- Створана 21.11.2016 12:07
7 лістапада ў рамках новага бібліятэчнага праекта «Літаратурныя ўрокі для школьнікаў: новы фармат» для вучняў 8-х класаў гімназіі № 7 г. Віцебска быў праведзены літаратурны ўрок «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...», прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча.
Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы падрыхтавалі кніжную выставу «Нязгасная зорка паэта». Перад мерапрыемствам для школьнікаў была арганізавана экскурсія, на якой яны пазнаёміліся з гісторыяй Віцебскай абласной бібліятэкі, яе структурнымі падраздзяленнямі, інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі.


































