
«Паўночныя чытанні» скандынаўскай літаратуры
- Details
- Створана 22.11.2016 05:37
19 лістапада ў сектары замежнай літаратуры прайшлі «Паўночныя чытанні» скандынаўскай літаратуры, у рамках праекта «Тыдзень бібліятэк Паўночных краін». Гэты міжнародны праект, у якім удзельнічаюць бібліятэкі Даніі, Швецыі, Нарвегіі, Ісландыі і Фінляндыі, спрыяе знаёмству чытачоў з творамі скандынаўскіх аўтараў.
«Тыдзень бібліятэк Паўночных краін» праводзіцца на працягу дваццаці гадоў, аднак у нашым горадзе чытанні скандынаўскай літаратуры адбыліся ўпершыню. Мерапрыемства прайшло пад дэвізам «Калі надыходзіць вечар – мы запальваем свечкі і чытаем кнігі». У ходзе «Паўночных чытанняў» былі прачытаны казка «Прынцэса на гарошыне» на дацкай мове, «Казка пра трох казлоў і злога троля» на нарвежскай мове, адбылося знаёмства з кнігай дзіцячага нарвежскага пісьменніка Сціяна Холе «Лета Германа», якую чыталі на шведскай мове. У мерапрыемстве ўзялі актыўны ўдзел Аляксандра Громава і Герман Ясюкевіч – вучні выкладчыка шведскай мовы гімназіі № 2 г. Віцебска Таццяны Мікалаеўны Сініцы. Скончыўся вечар вясёлымі конкурсамі, віктарынамі і сяброўскім чаяпіццем.


































