
Клубу «Hier spricht man Deutsch» спаўняецца 1 год
- Details
- Створана 01.12.2016 07:00
Кожную нядзелю ў 16.00 у нямецкай чытальнай зале праходзяць пасяджэнні гутарковага клуба «Hier spricht man Deutsch».
Удзельнікі клуба размаўляюць на нямецкай мове, гуляюць у настольныя гульні, ладзяць кінапрагляды, арганізоўваюць сустрэчы з цікавымі людзьмі. Далучыцца да клуба могуць усе жадаючыя чытачы абласной бібліятэкі, якія цікавяцца нямецкай мовай.
18 снежня ў 16.00 клуб збірае сяброў, каб разам адсвяткаваць свой першы дзень нараджэння!
Падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у супрацоўнікаў нямецкай чытальнай залы па тэлефоне 42 51 59.


































