
Адкрыццё фотавыставы «Храмоздатели Руси»
- Details
- Створана 07.12.2016 13:16
6 снежня ў бібліятэцы ў рамках гарадской праграмы ўрачыстасцей, прысвечаных памяці святога князя Аляксандра Неўскага, адбылося адкрыццё фотавыставы «Храмоздатели Руси». Мэта выставы – расказаць пра пабудаваныя і адроджаныя храмы на тэрыторыі Расіі і Беларусі, пра людзей, якія ўнеслі свой уклад ва ўзнаўленне святынь.
На адкрыцці выставы прысутнічалі мітрапаліт Смаленскі і Рослаўльскі Ісідар, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, прадстаўнікі ўлады горада і вобласці, чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі.
У гэты ж дзень у бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Віцебскім абласным грамадскім аб'яднаннем праваслаўных жанчын (старшыня Тамара Краснова-Гусачэнка) і Рэгіянальным аддзяленнем Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Саюз праваслаўных жанчын» у Смаленскай вобласці (старшыня Людміла Азарэнкава).
Выстава працуе ў бібліятэцы на працягу месяца.


































