
Тэатральная студыя «Калядныя казкі»
- Details
- Створана 12.12.2016 07:54
11 снежня ў сектары замежнай літаратуры працавала тэатральная студыя «Калядныя казкі», у якой актыўны ўдзел прынялі навучэнцы гімназіі № 2 г. Віцебска пад кіраўніцтвам настаўніка замежнай мовы Т. Н. Сініцы.
У ходзе тэатралізаванага прадстаўлення калядныя персанажы – Люсія і Стаффан, гномы Томтэн і Ніссемур, сталяр Андэрсэн і Ніссэн – пазнаёмілі публіку з традыцыямі святкавання Каляд і Новага года, якія істотна адрозніваюцца ад славянскіх традыцый.
Адкрыла «Калядныя казкі» цырымонія пад назвай «Святая Люсія» (Luciadagen). Калядныя героі пазнаёмілі публіку з легендай пра Люсію. Паводле легенды, ранняй раніцай 13 снежня, яшчэ да наступлення світання, самая малодшая дачка ў кожнай сям'е апранае белы халат з чырвоным поясам, у рукі ж бярэ вянок з вечназялёных раслін і запаленыя свечкі.
Героі расказалі казкі «Дзяўчынка з запалкамі» і «Сталяр Андэрсэн і Ніссэн», госці студыі паглядзелі мультфільм, спявалі навагоднія песні. У завяршэнні мерапрыемства Ніссемур – калядны гном, які выконвае абавязкі Дзеда Мароза і Санты, падарыў усім удзельнікам мерапрыемства падарункі і пачаставаў калядным безалкагольным клёкам.
Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава «Каляды: гісторыя, звычаі і традыцыі».


































