
Адкрыццё выставы дзіцячага малюнка «И тихо говорю я с Ангелом своим…»
- Details
- Створана 28.12.2016 07:26
27 снежня ў бібліятэцы адбылося тэатралізаванае адкрыццё выставы дзіцячага малюнка «И тихо говорю я с Ангелом своим...».
На выставе прадстаўлены 22 работы навучэнцаў студыі выяўленчай творчасці «Сузор'е» ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (выкладчык Святлана Хмыльніна). У мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель Свята-Прэабражэнскага храма, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі Віцебскай епархіі пратаіерэй Андрэй Смольскі.
Выстава працуе да 31 студзеня.


































