
Гульнятэка для школьнікаў
- Details
- Створана 29.12.2016 11:15
28 снежня супрацоўнікамі нямецкай чытальнай залы была праведзена гульнятэка і экскурсія для навучэнцаў СШ № 9, якія вывучаюць нямецкую мову.
Дзеці з задавальненнем пагулялі ў папулярныя нямецкія моўныя гульні «Weristdas?» і «Bilder-Bingo», пазнаёміліся з фондам дзіцячай нямецкай літаратуры, даведаліся пра бягучыя праекты. Асаблівую цікавасць выклікаў праект «LeWiS». Некаторыя школьнікі адразу вырашылі ў ім паўдзельнічаць, выбраўшы на свой густ кнігі з кніжнага чамаданчыка, каб пасля іх чытання прэтэндаваць на сертыфікаты і заслужаныя падарункі.


































