
Бібліятэчны ўрок для студэнтаў
- Details
- Створана 29.12.2016 11:41
19 і 28 снежня ў нямецкай чытальнай зале былі праведзены заняткі для студэнтаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Урок у нямецкай чытальнай зале стаў часткай праграмы па прадмеце «Другая замежная мова» па тэме «СМІ». Увазе студэнтаў былі прадстаўлены ўсе віды перыядычных выданняў з фонду нямецкай чытальнай залы. Супрацоўнікі залы далі падрабязную характарыстыку кожнаму выданню, пазначыўшы яго мэтавую аўдыторыю і надаўшы ўвагу кожнай з рубрык. Акцэнт быў зроблены на дакументы, асабліва важныя і карысныя для студэнта, які вывучае нямецкую мову.


































