
Літаратурныя ўрокі для школьнікаў: новы фармат
- Details
- Створана 02.02.2017 10:30
25, 26, 30 і 31 студзеня ў бібліятэцы ў рамках бібліятэчнага праекта «Літаратурныя ўрокі для школьнікаў: новы фармат» для вучняў малодшых класаў сярэдніх школ № 6, 22, 23, 27, 45 супрацоўнікі аддзела дзіцячай літаратуры правялі тэатралізаываныя ўрокі, прысвечаныя творчасці Льюіса Кэрала «З Алісай па Краіне Цудаў».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы тэатральнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў № 3 г. Віцебска «Маладзік» Арцём Буйвал і Ганна Кавалёва (кіраўнік Наталля Матылёнак).
На працягу года ў бібліятэцы будуць праведзены літаратурныя ўрокі:
«И с каждой осенью я расцветаю вновь...»: да 180-годдзя з дня смерці А. Пушкіна;
«Вялікі сын зямлі Полацкай – Францыск Скарына»: да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання;
«Болью и счастьем пронзенная жизнь»: да 125-годдзя з дня нараджэння М. Цвятаевай;
«Валентина Осеева и ее книги»: да 115-годдзя з дня нараджэння В. Асеевай;
«На веселой волне»: да 70-годдзя Р. Остэра;
«Эдуард Успенский и все, все, все»: да 80-годдзя Э. Успенскага.
Запрашаем вучняў школ і гімназій горада ў бібліятэку. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 66 00 36.


































