
Кніжная выстава «На службе Закона, Народа, Отечества»
- Details
- Створана 02.03.2017 06:54
28 лютага ў ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск» адбыўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны 100-годдзю міліцыі Беларусі. Супрацоўнікі аддзела ПЦПІ да гэтага мерапрыемства падрыхтавалі кніжную выставу «На службе Закона, Народа, Отечества».
На выставе былі прадстаўлены выданні па гісторыі міліцыі, вучэбная літаратура, манаграфіі, перыядычныя выданні на прававую тэматыку, нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць органаў унутраных спраў, а таксама сучасная мастацкая літаратура, героямі якой з'яўляюцца супрацоўнікі праваахоўных органаў.


































