
Цыкл «Краязнаўчыя сустрэчы». Уладзімір Папковіч: «Мой час, мой лёс, мая Радзіма…»
- Details
- Створана 07.03.2017 12:29
13 сакавіка ў бібліятэцы адбылася сустрэча з паэтам, перакладчыкам Уладзімірам Антонавічам Папковічам. Паэт прачытаў прысутным свае вершы, як жартоўныя, што выклікалі смех у зале, так і радкі, што прымушалі задумацца.
Падчас вечарыны прайшла прэзентацыя зборніка «Вілейскі павет» з успамінамі У. Папковіча. Укладальнік зборніка Сяргей Макарэвіч, расказаўшы пра сваё знаёмства з Уладзмірам Папковічам, прыгадаў найбольш яскравыя моманты з успамінаў. Частка ўспамінаў Уладзіміра Папковіча ўвайшла ў першы выпуск «Вілейскага павета» і ахоплівала перыяд жыцця ад нараджэння да студэнцкіх гадоў. У трэцім выпуску гісторыка-краязнаўчага гадавіка змешчаны ўспаміны, звязаныя пераважна з Віцебскам (1966–1992 гг.)
На імпрэзе прысутнічалі вучні Уладзіміра Антонавіча, калегі, сябры, прыхільнікі творчасці. Цёплыя словы пра свайго настаўніка сказала краязнаўца Людміла Нікіціна. Хвалюючай была сустрэча Уладзіміра Антонавіча са сваёй аднакурсніцай Вольгай Станкевіч.
Уладзімір Папковіч перадаў у падарунак абласной бібліятэцы зборы твораў класікаў беларускай літаратуры, кнігі беларускіх аўтараў.


































