
Раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў гісторыі
- Details
- Створана 22.03.2017 07:16
21 сакавіка ў бібліятэцы адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў гісторыі ўстаноў адукацыі Першамайскага раёна г. Віцебска «Фарміраванне чытацкай граматнасці, інфармацыйнай кампетэнтнасці навучэнцаў на вучэбных занятках па гісторыі».
У рамках пасяджэння загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры Ларыса Рагачова прадставіла прэзентацыю «Знаёмства з электроннымі рэсурсамі Віцебскай абласной бібліятэкі». Вядучы бібліятэкар агульнай чытальнай залы Людмила Шэкаленка правяла бібліяграфічны агляд-выставу новых выданняў па сусветнай гісторыі, гісторыі Беларусі, гісторыі Віцебшчыны. Таксама былі прадстаўлены навукова-метадычныя і тэарэтычныя перыядычныя выданні па пытаннях выкладання гісторыі і грамадазнаўства.


































