
Творчая сустрэча з народным мастаком Расіі, прафесарам Генадзем Намяроўскім
- Details
- Створана 22.03.2017 08:28
27 сакавіка ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылася творчая сустрэча з народным мастаком Расіі, прафесарам Генадзем Намяроўскім «Расія і Беларусь у выяўленчым мастацтве» (у рамках праекта «Беларускія смаляне, смаленскія беларусы» сумесна з бібліятэкай Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта).
Генадзь Васільевіч падзяліўся з прысутнымі ўспамінамі аб перыядзе жыцця і працы ў Віцебску (1979–1981 гг.), распавёў пра творчыя сувязі з беларускімі калегамі. Загадчык аддзела электронных рэсурсаў бібліятэкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук Таццяна Ладожына расказала пра мастакоў, скульптараў, архітэктараў і дызайнераў, якія звязалі сваёй творчасцю Смаленшчыну і Рэспубліку Беларусь. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Святлана Баранкоўская, скульптар Аляксандр Гвоздзікаў, мастак Уладзімір Вальноў, выкладчыкі і студэнты мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава.


































