
Гарадскі фестываль кнігі «АзBookФест»
- Details
- Створана 27.03.2017 08:04
25 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў бібліятэцы прайшоў гарадскі фестываль кнігі «АзBookФест».
Жыхары горада прынялі ўдзел у літаратурных, адукацыйных і забаўляльных мерапрыемствах, наведалі прэзентацыі кніг для дзяцей і юнацтва, сустрэліся з аўтарамі, убачылі выступленні харэаграфічных студый, тэатраў, музыкантаў-інструменталістаў.
Мэта праекта – прыцягненне дзяцей і дарослых да чытання, папулярызацыя фонду бібліятэкі, развіццё крэатыўнага мыслення, рэалізацыя творчага патэнцыялу і цікавае правядзенні сямейнага вольнага часу.
Партнёрамі фестываля выступілі дзіцячая кнігарня «Абажурчик» (г. Віцебск), дзіцячы цэнтр развіцця «Инланк» (г. Мінск).


































