
Бясплатная юрыдычная кансультацыя
- Details
- Створана 26.04.2017 07:41
20 красавіка ў аддзеле «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» прайшло індывідуальнае кансультаванне па натарыяльных пытаннях (дагаворы куплі-продажу і дарэння зямельных участкаў, нерухомай маёмасці, шлюбныя дагаворы, дагаворы падзелу маёмасці мужа і жонкі, складанне завяшчанняў, афармленне спадчыны).
Сустрэчу правялі метадыст і спецыяліст па прававой рабоце Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Вольга Пятрова і Вікторыя Макоўская. Паслугай змаглі пакарыстацца ўсе жадаючыя.


































