
Літаратурны ўрок для школьнікаў «Лясны карэспандэнт»
- Details
- Створана 31.03.2017 06:14
29 і 30 сакавіка ў бібліятэцы ў рамках бібліятэчнага праекта «Літаратурныя ўрокі для школьнікаў: новы фармат» супрацоўнікі сектара сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу правялі ўрокі літаратуры для малодшых школьнікаў сярэдняй школы № 45 г. Віцебска, Лужаснянскай базавай школы і Альгоўскай ясляў-саду-базавай школы Віцебскага раёна, прысвечаныя творчасці дзіцячага пісьменніка Віталя Біанкі.
Дзеці даведаліся пра цікавыя факты пра дзяцінства і юнацтва пісьменніка, яго сям'ю, пачатак літаратурнага шляху, пазнаёміліся з лепшымі кнігамі Віталя Біанкі з фонду бібліятэкі, з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі пра прыроду, паглядзелі мультфільм па расказу пісьменніка.
Супрацоўнікі бібліятэкі і далей прапануюць увазе настаўнікаў рускай і беларускай літаратуры літаратурна-музычныя кампазіцыі, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў, творы якіх уключаны ў школьную праграму ці рэкамендаваны дзецям для пазашкольнага чытання. У бліжэйшых планах правядзенне ўрокаў, прысвечаных творчасці Л. Кэрала, Э. Успенскага, А. Пушкіна, П. Панчанкі, Я. Купалы і іншых пісьменнікаў.
Заяўкі і прапановы прымаюцца па тэлефоне 66 00 36.


































