
Сустрэча з вінаградарам Валерыем Памельнікавым
- Details
- Створана 02.05.2017 09:11
27 красавіка ў аддзеле эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры адбылася сустрэча з аўтарам кнігі «Виноград на вашем участке: от саженца – до виноградной грозди шаг за шагом» Валерыем Памельнікавым.
Валерый Аляксеевіч падзяліўся сваімі напрацоўкамі ў вырошчванні вінаграду ў паўночным рэгіёне Беларусі – Віцебскай вобласці, адказаў на пытанні прысутных. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на выставе «Вінаградная лаза», арганізаванай супрацоўнікамі аддзела.


































