
Выйшаў у свет другі том штогадовіка «Віцебскі край»
- Details
- Створана 03.05.2017 07:52
24 лістапада 2016 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная 385-годдзю «Буквара» Спірыдона Собаля. Матэрыялы канферэнцыі ўвайшлі ў другі том штогадовіка «Віцебскі край», які пабачыў свет у красавіку 2017 года. У хуткім часе зборнік паступіць у фонд аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.


































