
З Днём Перамогі!
- Details
- Створана 05.05.2017 12:22
Паважаныя чытачы і калегі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Перамогі!
9 мая нас перапаўняюць боль страт, гонар і велізарная радасць. Мы славім подзвіг герояў: тых, хто адстаяў Перамогу са зброяй у руках, тых, хто змагаўся за яе ў тыле ворага, дзяцей вайны, подзвіг якіх у тым, што яны проста выжылі ў тыя страшныя гады. Ад усёй душы мы віншуем ветэранаў і жадаем ім здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця і мірнага неба над галавой.
Са святам!



































