
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Як ствараўся ўніверсітэт у Віцебску»
- Details
- Створана 16.05.2017 10:34
11 мая ў бібліятэцы адбыўся чарговы занятак бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Як ствараўся ўніверсітэт у Віцебску».
Галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак расказаў слухачам курсаў пра фарміраванне і развіццё першых універсітэтаў у краінах Заходняй Еўропы, Полацкую езуіцкую акадэмію. Пра развіццё вышэйшай адукацыі на Віцебшчыне, навучанне ў Віцебскім настаўніцкім інстытуце, доўгі шлях да стварэння ўніверсітэта ў Віцебску спыніўся загадчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П. М. Машэрава, кандыдат гістарычных навук Анатоль Дулаў. Падчас лекцыі навукоўцы ўспомнілі віцяблян, што дбалі пра з'яўленне вышэйшай навуковай установы менавіта ў нашым горадзе: Сабіна-Гуса, Косава, Сапунова. Асобная ўвага была ўдзелена члену Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, першаму дырэктару першага ў Беларусі настаўніцкага інстытута Клаўдзію Іванавічу Ціхаміраву.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.
Матэрыялы лекцыі размяшчаюцца на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі и на страронцы «В Контакте».


































