
Дзень прававой культуры «Сям’я ў сучасным грамадстве»
- Details
- Створана 18.05.2017 11:16
17 мая ў бібліятэцы адбыўся Дзень прававой культуры «Сям'я ў сучасным грамадстве».
На мерапрыемстве выступіла намеснік начальніка аддзела ЗАГСа Віцебскага гарвыканкама Ніна Кімстач, якая расказала аб дзейнасці органаў ЗАГСа і іх стогадовым юбілеі. Метадыст Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Вольга Пятрова асвяціла прававыя асаблівасці шлюбнага дагавора. Экскурс у гісторыю стварэння сям'і правяла магістрант гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Марына Садохіна. Старэйшы турэмны святар протаіерэй Сергій Захараў расказаў пра заключэнне шлюбу і акты грамадзянскага стану.


































