
Прэзентацыя новай працы Iгара Дурава пра замкi Вiцебска
- Details
- Створана 19.05.2017 10:31
25 мая ў бiблiятэцы прайшла прэзентацыя новай работы віцебскага мастака Iгара Дурава з трыпцiха пра замкi Вiцебска (XII, XIV, XVII стст.). Мастака прадставіў кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак.
Ігар Дураў доўгі час цікавіцца гісторыяй архітэктуры Віцебска. Падчас прэзентацыі мастак распавёў пра ідэю стварэння трыпціха і непасрэднае напісанне карцін. На прыкладзе сучасных выяў горада аўтар паказаў, дзе знаходзіліся асноўныя пабудовы гарадскога пасада Віцебска ў XVII ст. Прысутныя даведаліся пра многія цікавыя факты з гісторыі Віцебска таго перыяду. Работы Ігара Дурава можна пабачыць у выставачнай зале «Духаўскі круглік».


































