
Майстар-клас «Бліскучы свет»
- Details
- Створана 07.02.2018 09:45
6 лютага ў бібліятэцы ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбыўся майстар-клас па бісерапляценні «Бліскучы свет».
Інвалід па зроку III групы, валанцёр Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання несельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска Марына Папова расказала аб асаблівасцях работы з бісерам. Увазе прысутных былі прадстаўлены аўтарскія работы, выкананыя ў гэтай тэхніцы.
Дапоўніла мерапрыемства выстава кніг па бісерапляценню з фонду бібліятэкі.


































