
Канферэнцыя «Возвращение к росту: поиск решений для регионального развития»
- Details
- Створана 31.05.2017 07:26
30 мая ў бібліятэцы ў рамках рэгіянальных кансультацый Кастрычніцкага эканамічнага форума KEF-2017 адбылася канферэнцыя «Возвращение к росту: поиск решений для регионального развития».
Мерапрыемствы арганізаваны Даследчым цэнтрам ДПМ у партнёрстве з НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Асацыяцыяй Еўрапейскага Бізнэсу пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
НДЭІ Міністэрства эканомікі прадставіў удзельнікам канферэнцыі, сярод якіх былі прадпрымальнікі, кіраўнікі арганізацый, прадстаўнікі банкаў, вышэйшых навучальных устаноў, СМІ, канцэпцыю стратэгіі развіцця рэгіёна. Прадстаўнікі Даследчага цэнтра ДПМ і Міжнароднай фінансавай карпарацыі распавялі пра тэндэнцыі ў эканоміцы Беларусі і рэгіёна.
Да канферэнцыі супрацоўнікі аддзела эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры бібліятэкі падрыхтавалі тэматычную выставу «Беларусь: экономическая стратегия развития».


































