
Летнія канікулы з нямецкай чытальнай залай
- Details
- Створана 02.06.2017 07:40
1 чэрвеня супрацоўнікі нямецкай чытальнай залы прынялі ўдзел у адкрыцці летняй змены школьнага лінгвістычнага лагера СШ № 34.
Для школьнікаў, якія вывучаюць нямецкую мову, быў падрыхтаваны паказ кінакнігі Соні Бугаевай «Wie Frau B. so böse wurde». Прагляд суправаджаўся творчымі заданнямі, актыўным абмеркаваннем убачанага, а таксама складаннем сваіх уласных гісторый. Мерапрыемства праводзілася на нямецкай мове.


































