
Юбілей Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі
- Details
- Створана 13.09.2017 12:54
2017 год для Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) юбілейны. Дзяржаўная ўстанова, дзякуючы якому афіцыйная прававая інфармацыі даступная кожнаму грамадзяніну, 1 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў.
Штодня супрацоўнікі НЦПІ ажыццяўляюць збор і апрацоўку, сістэматызацыю і ўлік, захоўванне i афіцыйнае апублікаванне прававых актаў, а грамадзяне атрымліваюць магчымасць выкарыстоўваць дакладную прававую інфармацыю як дома, на працы, так і любым зручным для іх месцы. Крыніцамі інфармацыі з'яўляюцца створаныя НЦПІ дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, пошукавая сістэма па заканадаўстве «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», Дзіцячы прававы сайт, Прававы форум Беларусі.
Дзякуючы прафесіяналізму, ініцыятыўнасці і адказнасці супрацоўнікаў, НЦПІ паспяхова развіваецца, інфармацыйныя рэсурсы ўдасканальваюцца, а друкаваныя выданні аператыўна актуалізуюцца і выдаюцца.
З нагоды 20-гадовага юбілею НЦПІ праводзіць акцыю «Юбілейная». У верасні і кастрычніку 2017 года ўдзельнікі акцыі могуць на выгадных умовах набыць прадукцыю і паслугі, якія аказваюцца НЦПІ. Інфармацыю пра акцыю можна таксама знайсці на старонках афіцыйнага сайта РЦПИ Віцебскай вобласці па адрасе: http://www.rcpi.vitebsk.by/.
У Віцебскай абласной бібліятэцы дзейнічае самастойнае структурнае падраздзяленне, у якім знаходзяцца інфармацыйна-прававыя рэсурсы на розных відах носьбітаў. Сёння сектар ПЦПІ забяспечвае бясплатны доступ карыстальнікаў да крыніц прававой інфармацыі, актыўна супрацоўнічае з Упраўленнем унутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, Віцебскай абласной натарыяльнай палатай, аддзелам загса Віцебскага гарвыканкама, ўстановамі вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі горада.


































