
Прэзентацыя праекта «Смаленска-Віцебскі трансфер: экалагічныя канцэпцыі гарадоў-пабрацімаў»
- Details
- Створана 26.09.2017 12:26
3 кастрычніка ў Віцебскай абласной бібліятэцы прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця міжнароднага адукацыйнага праекта «Смаленска-Віцебскі трансфер: экалагічныя канцэпцыі гарадоў-пабрацімаў», які рэалізуецца пры падтрымцы Нямецкага культурнага цэнтра імя Гётэ.
На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты і школьнікі навучальных устаноў г. Віцебска, якія вывучаюць нямецкую мову як замежную. Вядучы бібліятэкар нямецкай чытальнай залы Таццяна Міхальчанка падрабязна прадставіла мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у рамках праекта з 3 кастрычніка па 14 снежня 2017 года. Таксама ў якасці выступаючых былі запрошаны начальнік аддзела прававой, кадравай і арганізацыйнай работы Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Людміла Капранава і каардынатар праектаў моўнага аддзела Інстытута імя Гётэ ў Маскве Людміла Сакалова.
Падрабязную інфармацыю аб праекце, конкурсе і віктарыне можна знайсці на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі.


































