eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Падвядзенне вынікаў конкурсу відэаролікаў «Я – из Витебска!», прысвечанага 85-годдзю Д. Р. Сімановіча

27 верасня ў бібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу відэаролікаў «Я – из Витебска!», прысвечанага 85-годдзю Д. Р. Сімановіча. Гэта падзея завяршыла цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю Давіда Рыгоравіча Сімановіча. 16 мая ў бібліятэцы адбыўся круглы стол «Здесь осталась его душа...» з удзелам творчай інтэлігенцыі Віцебска. 26 чэрвеня, у дзень нараджэння паэта, у Арт-цэнтры Марка Шагала прайшоў вечар аўтарскай песні і паэзіі «На Пушкинском мосту тебя я жду».

Конкурс відэаролікаў праводзіўся сярод школ горада. У сваіх работах вучні дэкламавалі вершы Давіда Сімановіча, расказвалі пра асноўныя этапы творчага шляху паэта, разважалі пра ролю Давіда Сімановіча ў гісторыі Віцебска.

Дасланыя на конкурс відэаролікі ацэньвала кампетэнтнае журы ў складзе:

– дырэктара ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» Таццяны Мікалаеўны Адамян;

– загадчыка аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» Ларысы Іванаўны Рагачовай;

– старшыні Апякунскага савета музея Марка Шагала ў Віцебску Людмілы Уладзіміраўны Хмяльніцкай;

– дырэктара УК «Музей Марка Шагала ў Віцебску» Ірыны Сяргееўны Воранавай;

– кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры літаратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Алены Уладзіміраўны Крыклівец;

– мастацкага кіраўніка літаратурнага клуба «ЛитКофейник» на базе культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» Алега Вітальевіча Сяшко.

Невыпадкова ў відэаработах побач з імем Давіда Сімановіча гучала імя Марка Шагала. Сам паэт у адным з вершаў прызнаваўся: «Я вернул Шагала домой из жестокого небытия...». Гэта ўзаемасувязь двух знакавых для культуры Віцебска асобаў не засталася непрыкмечанай. Творчыя калектывы школ, якія прымалі ўдзел у стварэнні відэаролікаў, атрымалі падарункі ад Музея Марка Шагала ў Віцебску – сертыфікаты на бясплатнае наведванне Дома-музея мастака.

У рамках вечара былі прадэманстраваны работы, дасланыя на конкурс. Зрабіць мерапрыемства па-сапраўднаму святочным дапамаглі салісты вакальнай студыі ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска» Собалева Насця і Фалькова Марыя і ўзорны харэаграфічны калектыў «Акцэнт», удзельніцы якога здзівілі гледачоў сваім прафесійным майстэрствам і пластыкай.

Дыплом пераможцы I ступені атрымаў творчы калектыў ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Віцебска» за відэаролік «Однажды в сентябре». Аўтары відэароліка: Баравой Станіслаў, Курачкін Мікіта, Голік Дзмітрый, Чарняўская Аляксандра, Майсееў Максім. Кіраўнік праекта: Філіпава Іна Віталеўна.

Дыплом пераможцы II ступені атрымаў творчы калектыў ДУА «Гімназія № 8 г. Віцебска» за відэаролік «Витебск – Париж». Аўтары відэароліка: Гаранкова Ксенія, Зяцікава Яўгенія, Мендзелева Юлія, Мірончык Уладзіслаў, Сухаў Анатоль, Чарняўскі Герман. Кіраўнікі праекта: Валуй Таццяна Леанідаўна, Раманава Аляксандра Міхайлаўна.

Дыплом пераможцы III ступені атрымаў творчы калектыў ДУА «Сярэдняя школа № 42 г. Віцебска» за відэаролік «Давид Симанович: «Я – из Витебска». Аўтары відэароліка: Харуноў Ілля, Папковіч Хрысціна, Нікалаева Марыя. Кіраўнікі праекта: Іванова Маргарыта Валер'еўна, Мельнік Аксана Мікалаеўна.

Пераможцай у намінацыі «За сохранение памяти о Д. Г. Симановиче» стаў творчы калектыў ДУА «Крынкаўская яслі-сад сярэдняя школа імя М. Ц. Лынькова Лёзненскага раёна» за відэаролік «Станция Крынки». Аўтары відэароліка: Пагодкіна Хрысціна, Касмацькова Вераніка. Кіраўнікі праекта: Гаўрыленка Віталь Віталевіч, Сударыкава Наталля Васілеўна.

Пераможцай у намінацыі «За освещение жизни и творчества Д. Г. Симановича» стаў творчы калектыў ДУА «Сярэдняя школа № 33 г. Віцебска» за відэаролік «Я – из Витебска». Аўтар відэароліка: Кубекін Цімафей. Кіраўнік праекта: Плігаўка Вольга Львоўна.

Дыпломы ўдзельнікаў атрымалі:

– творчы калектыў ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Віцебска» за відэаролік «Я – из Витебска». Аўтары відэароліка: Саладкоў Яўген, Бабчонак Кацярына. Кіраўнік праекта: Халматава Лідзія Канстанцінаўна;

– творчы калектыў ДУА «Сярэдняя школа № 29 г. Віцебска» за відэаролік «Здесь осталась его душа...». Аўтар відэароліка: Лазараў Ілля. Кіраўнік праекта: Маранаў Леанід Леанідавіч;

– творчы калектыў ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Віцебска» за відэаролік «Этот город принял меня однажды...». Аўтары відэароліка: Сакуноўская Марыя, Садукова Юлія, Каваленка Хрысціна, Касноў Уладзіслаў. Кіраўнікі праекта: Шыпікава Ірына Алегаўна, Косарава Ірына Іванаўна;

– творчы калектыў ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска» за відэаролік «Давиду Симановичу посвящается...». Аўтары відэароліка: Міхайлава Ганна, Бондараў Ярамір. Кіраўнікі праекта: Іванова Ірына Юр'еўна, Торапаў Дзмітрый Генадзевіч.

Пераможцы былі ўзнагароджаны падарункавымі выданнямі ад Апякунскага савета музея Марка Шагала ў Віцебску, а таксама зборнікамі вершаў віцебскіх паэтаў: Давіда Сімановіча, Алены Крыклівец, Алега Сяшко.

Давід Рыгоравіч быў частым госцем у школах города, проводзіў паэтычныя ўрокі, дарыў свае кнігі бібліятэкам... І арганізатарам конкурсу асабліва прыемна адзначыць, што пры падрыхтоўцы і стварэнні відэаролікаў да асобы і творчай спадчыны Давіда Сімановіча дакрануліся сучасныя школьнікі. Творчасць Паэта, працятая бязмежнай любоўю да нашага роднага Віцебска, не пакінула іх абыякавымі.

 

  • Члены журы з фіналістамі конкурсу
    big image
    Члены журы з фіналістамі конкурсу
  • Ірына Воранава и Таццяна Адамян
    big image
    Ірына Воранава и Таццяна Адамян
  • Творчы калектыў ДУА «Крынкаўская яслі-сад сярэдняя школа імя М. Ц. Лынькова Лёзненскага раёна»
    big image
    Творчы калектыў ДУА «Крынкаўская яслі-сад сярэдняя школа імя М. Ц. Лынькова Лёзненскага раёна»
  • Творчы калектыў ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Віцебска»
    big image
    Творчы калектыў ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Віцебска»
  • Узорны харэаграфічны калектыў «Акцэнт»
    big image
    Узорны харэаграфічны калектыў «Акцэнт»
  • Узорны харэаграфічны калектыў «Акцэнт»
    big image
    Узорны харэаграфічны калектыў «Акцэнт»
  • Салістка вакальнай студыі ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска» Насця Собалева
    big image
    Салістка вакальнай студыі ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска» Насця Собалева
  • Салістка вакальнай студыі ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска» Марыя Фальковіч
    big image
    Салістка вакальнай студыі ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска» Марыя Фальковіч
  • Творчы калектыў ДУА «Гімназія № 8 г. Віцебска»
    big image
    Творчы калектыў ДУА «Гімназія № 8 г. Віцебска»
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства