
Творчая сустрэча з мастаком-экспазіцыянерам Юрыем Чарняком
- Details
- Створана 17.10.2017 11:39
16 кастрычніка ў бібліятэцы ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбылася творчая сустрэча з мастаком-экспазіцыянерам, дызайнерам, членам Беларускага саюза мастакоў Юрыем Чарняком «Духоўнасць. Маральнасць. Культура».
На мерапрыемстве прысутнічалі выкладчыкі і студэнты ВДУ імя П. М. Машэрава, мастакі, супрацоўнікі музеяў, сябры і калегі мастака. Увазе прысутных была прадстаўлена электронная прэзентацыя пра музеі, якія аформіў Юрый Чарняк. Прагучалі песні і вершы ў выкананні інвалідаў па зроку і пажылых людзей аддзялення дзённага знаходжання грамадзян Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска. Дапоўніла мерапрыемства выстава работ мастака.


































