
Дзень пажылых людзей
- Details
- Створана 10.10.2017 12:23
5 кастрычніка ў бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная Дню пажылых людзей.
Вядучыя адкрылі мерапрыемства вершамі, цёпла павіншаваўшы гасцей са святам веры, мудрасці і дабра. З музычнай кампазіцыяй перад гледачамі выступіў саксафаніст Яўген Карнееў, песні і рамансы прагучалі ў выкананні Таццяны Кулаковай, Вольгі Секунды і Надзеі Несцярэнка. Вершы прачытаў студэнт ВДУ імя П. М. Машэрава Геніан Кулакоў.


































