
Творчая сустрэча з пісьменнікамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным
- Details
- Створана 23.10.2017 06:13
17 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з пісьменнікамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. На сустрэчу з паэтамі, якія выступаюць ў бібліятэцы не ўпершыню, прыйшлі прыхільнікі добрай літаратуры, сябры, калегі і чытачы.
Леанід Дранько-Майсюк прэзентаваў сваю новую кнігу «...Натуральны, як лінія небасхілу», прысвечаную Максіму Танку. Ішла цікавая размова пра юнацтва класіка беларускай літаратуры. Леанід Дранько-Майсюк прачытаў таксама свае вершы і прадставіў увазе прысутных новы нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень». Галоўным рэдактарам часопіса з'яўляецца паэт Эдуард Акулін, які працягнуў паэтычную эстафету сваімі вершамі і песнямі. Разам з паэтам удзельнікі вечарыны выканалі песню «Янка Купала».
Напрыканцы сустрэчы пісьменнікі адказвалі на пытанні чытачоў, якія доўга не хацелі адпускаць любімых аўтараў.


































