
Лепшы бібліятэчны работнік
- Details
- Створана 12.10.2017 10:55
10 кастрычніка ў Віцебску ўшаноўвалі лепшых дзеячаў культуры і мастацтва.
Мерапрыемства праходзіла ў Віцебскай абласной бібліятэцы.
Галоўныя ўзнагароды – прэміі і дыпломы аблвыканкама за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва – уручыў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.
За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшы бібліятэчны работнік» дыпломам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана загадчык аддзела бібліятэказнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі Наталля Пугачова.
Шчыра віншуем калегу з заслужанай узнагародай і жадаем далейшых прафесійных поспехаў, здароўя і дабрабыту.


































