
Выстава «Мастацтва мініяцюрнай кнігі», прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 205-годдзю вайны 1812 года
- Details
- Створана 25.10.2017 06:10
19 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя выставы мініяцюрных кніжных выданняў з прыватнай калекцыі Алега Лабачова (г. Смаленск, Расійская Федэрацыя) «Мастацтва мініяцюрнай кнігі», прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 205-годдзю вайны 1812 года.
Калекцыянер – ураджэнец вёскі Туманава Вяземскага раёна, ваенны інжынер, член праўлення Маскоўскага клуба аматараў мініяцюрных кніг. Кніжная калекцыя Алега Васільевіча налічвае звыш 10000 кніг. Сярод асноўных напрамкаў у калекцыяніраванні мініяцюрных выданняў – класікі рускай, савецкай і замежнай літаратуры, дзіцячая літаратура і інш.
Мерапрыемства прайшло ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва Смаленскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя А. Т. Твардоўскага і Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
Выстаўка будзе экспанавацца да 16 лістапада.


































