
Рэспубліканская акцыя МУС Рэспублікі Беларусь «Сям'я! Служым разам!»
- Details
- Створана 17.10.2017 11:21
13 кастрычніка Упраўленнем унутраных спраў Віцебскага аблвыканкама было праведзена ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае рэспубліканскай акцыі МУС Рэспублікі Беларусь «Сям'я! Служым разам!».
Супрацоўнікі абласной бібліятэкі падрыхтавалі да мерапрыемства кніжную выставу «Літаратура па сямейна-бытавым выхаванні». У экспазіцыі былі прадстаўлены выданні, якія папулярызуюць духоўныя і сямейныя каштоўнасці.


































